Цягам першага паўгоддзя сёлета колькасць замежнікаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Польшчы павялічылася на 27 тысячаў асобаў, паведамілі «Белсату» ў прэсавай службе Упраўлення па справах замежнікаў.
«Найбольш павялічылася колькасць грамадзянаў з Украіны, Беларусі і Грузіі. Іміграцыя ў Польшчу ў асноўным дапаўняе патрэбы рынку працы», – распавялі «Белсату» ў прэсавай службе Упраўлення па справах замежнікаў.
Па стане на перашае паўгоддзе сёлета ў Польшчы пражывае 400 тысячаў замежнікаў, якія маюць від на жыхарства. Колькасць замежнікаў з дазволамі на часовае, або сталае жыхарства ў Польшчы на 1 студзеня 2019 складала 372 тысячаў чалавек, а за шэсць меясцаў вырасла на 27 тысячаў асобаў.
Па стане на першае паўгоддзе бягучага году найбольш дазволаў на жыхарства ў Польшчы атрымалі грамадзяне Украіны – 19,4 тысячы чалавек. На другім месцы – беларусы (3 тысячы асобаў), потым – грузіны (1,3 тысячы). Усяго колькасць беларусаў, якія цяпер маюць від на жыхарства ў Польшчы, складае 23 тысячы чалавек.
СК belsat.eu