За маскоўскі мітынг 27 ліпеня могуць пасадзіць 6 чалавек


У дачыненні шасці ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу 27 ліпеня ў Маскве могуць распачаць крымінальныя справы. Пра гэта паведамляе «Проект» са спасылкай на суразмоўцаў, блізкіх да мэрыі расейскай сталіцы і сілавых структураў.

Пад крымінальныя справы трапляюць людзі, якія кідалі бутэлькі, камяні, распылялі газ або накіроўвалі рух натоўпу. Пакуль вядома пра чацвярых фігурантаў справы.

ВІДЭА
Кроў на асфальце і сотні затрыманых. У Маскве дубінкамі разганяюць мітынг за свабодныя выбары
2019.07.27 16:10

Пры гэтым лідарам апазіцыі і патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты ў гарадскую думу крымінальная справа пакуль не пагражае. Такім чынам, улады не хочуць узмацняць пратэставую актыўнасць. На іх думку, больш эфектыўна трымаць іх пад адміністрацыйным арыштам.

Справа можа расцягнуцца прынамсі на паўгода.

Раней у СК заяўлялі пра распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 318 КК РФ (ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады) і паводле ч.ч. 1, 2, 3 арт. 212 КК РФ (масавыя беспарадкі).

ВІДЭА
Андрэй Макарэвіч напісаў песню пра амапаўцаў, якія збівалі мітынгоўцаў у Маскве
2019.07.31 12:08

Між тым ператрусы і затрыманні апазіцыйных актывістаў у Маскве працягваюцца. Гэтак, у ноч на 1 жніўня прадстаўнікі Следчага камітэту прыйшлі з ператрусам да Аляксея Міняйлы, валанцёра выбарчага штаба незарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты Любові Собаль.

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=3058970070811746&set=a.383625721679541&type=3&theater

Як ён сам паведаміў у «Facebook’у», ператрус праводзіўся на кватэры, дзе актывіст спыніўся, але не пражывае пастаянна. Пасля ператрусу яго даставілі на допыт у СК.

Нагадаем: у Маскве 27 ліпеня незалежныя кандыдаты ў Масгардуму арганізавалі акцыю пратэсту. Мітынг быў жорстка разагнаны сілавікамі, затрымалі 1373 чалавек.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў