За хабар 150 тысяч рублёў затрымалі кіраўнікоў «Віцебскмясамалпраму»


Гендырэктара «Віцебскмясамалпраму» 35-гадовага Валерыя Каспяровіча, ягонага былога першага намесніка 34-гадовага Віктара Славецкага і кіраўніка прыватнай кампаніі «Віцебскгандаль» 28-гадовага Міхаіла Славецкага падазраюць у атрыманні хабару за набыццё тавараў для прадпрыемства ў камерцыйнай кампаніі па завышаным кошце.

Паводле следчых, дзеянні кіраўнікоў арганізацыі дазвалялі не толькі атрымліваць заробак і бонусы, але і хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый-партнёраў.

Затрыманне прайшло проста на тэрыторыі прадпрыемства. Сума хабараў ацэньваецца на больш за Br 150 тыс (больш за $ 69 тыс.).

У іх дачыненні распачалі крымінальную справу. Фігурантаў затрымалі, ім пагражае ад 5 да 15 гадоў зняволення. Іх грашовыя сродкі і маёмасць арыштавалі.

«Віцебскмясамалпрам» – найбуйнейшая дзяржаўнай арганізацыі, якія забяспечвае перапрацоўчыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы вобласці.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў