Юрыст: Эксгумацыя цела загінулага работніка ДАІ цалкам магчымая


Смерць інспектара ДАІ, пэўна, камусьці хацелася б па хутчэй замесці пад дыван. Але яго блізкія людзі вырашылі не маўчаць.

Opublikowany przez Белсат TV Środa, 29 maja 2019

Куды падаваць прашэнне і як афармляць дакументы? Пра гэта ў каментары belsat.eu распавёў старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэту Гары Паганяйла.

«Гэтая праблема вырашаецца. Вырашаецца ў шмат якіх справах, якія патрабуюць такой працэдуры, як эксгумацыя цела», – заявіў суразмоўца.

Hавiны
Бацькі загінулага лейтэнанта ДАІ: «Не верым у суіцыд, настойваем на эксгумацыі»
2019.05.28 14:41

Разам з тым ён падкрэсліў, што без адваката бацькі загінулага міліцыянта самі не змогуць належным чынам скласці і аформіць неабходныя дакументы.

«Калі бацькі хочуць, яны могуць запрасіць на гэтую працэдуру адваката, і адвакат усё ім аформіць. Трэба толькі хадайніцтва і ўсё. Хадайніцтва перад следствам ці пракурорам, які назірае за расследаваннем гэтай справы. І гэта будзе вырашацца ў працэсуальным парадку», – адзначыў эксперт.

Таксама, паводле яго, адвакат можа разам з бацькамі пайсці да следчага ці пракурора і заявіць хадайніцтва.

Калі ў эксгумацыі адмовяць, то гэта можна абскардзіць.

Hавiны
Следчы камітэт патлумачыў, чаму загінулы міліцыянт не меў штаноў
2019.05.20 14:25

«Калі следчы прымаў рашэнне – значыць, пракурору, які назірае за следствам, калі пракурор прымаў рашэнне – значыць, вышэй стаячаму пракурору. А потым – у суд», – распавёў Гары Паганяйла.

Нагадаем, бацька Яўгена Патаповіча заявіў, што не верыць у версію Следчага камітэту пра суіцыд сына.

«Я хацеў бы, каб зрабілі эксгумацыю, каб незалежныя эксперты паглядзелі, ці ёсць пашкоджанні ў ніжняй частцы тулава або толькі агнястрэльнае. Каб гэта зрабілі, пакуль цела не пачало раскладацца, разумееце? Я настойваю», – сказаў ён.

На яго думку, прычын здзяйсняць самагубства ў сына не было.

ВІДЭА
Шуневіч: У міністра няма прычыны прасіць прабачэння ў цыганоў. Зразумела?
2019.05.23 10:13

МГ belsat.eu

Стужка навінаў