Беларуска-польскія дачыненні ў аўторак дасталі з маразілкі ды паставілі на максімальны агонь. На як доўга і што з гэтага атрымаецца – будзе зразумела цягам бліжэйшых месяцаў.
Польшча гатовая развіваць стасункі з Беларуссю без умоваў. Якія мэты ставяць перад сабой абодва бакі, ці варта чакаць зменаў і каму больш выгадны гэты візіт, Варшаве ці Менску?
Больш – у размове праграмы «ПраСвет». Праграма выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:40.
У апошнім выданні «ПраСвету»: Чаму тэракты ў Бруселі выгадныя Расеі; Які з тэрактаў ісламістаў у Еўропе быў самы крывавы?; Саўчанку не абмяняюць, але могуць абмяняць.