Вяртанне з таго свету. Сяргей Будкін аб лёсах рэпрэсаваных беларускіх творцаў


«(Не)расстраляныя» – ініцыятыва, якая вяртае імёны і творы забітых сталінскімі карнікамі дзеячаў беларускай культуры ў сучасны дыскурс. Праект уяўляе сабою стварэнне друкаванага выдання, музычны CD-дадатак, шэраг лекцый у Менску і ў рэгіёнах. Падтрымаць праект можа кожны ахвочы.

Кніга змяшчае ў сабе 18 гісторыяў жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, больш за сто абраных твораў ды каля сотні архіўных фотаздымкаў, частка з якіх апублікаваная ўпершыню. Да кнігі далучаецца музычны CD-дадатак з песнямі на словы герояў праекту. Большасць твораў упершыню пакладзеныя на музыку. Пра гэта, а таксама іншыя аспекты праекту ў размове з аўтарам «(Не)расстраляныя» і журналістам «Белсату» Сяргеем Будкіным.

«Над праектам агулам працуе каля 50 асобаў. Таму тут можна смела казаць пра якасць і маштабнасць праекту. Справа ў тым, што пра кожную асобу, пра якую распавядаецца ў кнізе, можна смела здымац нават асобны фільм. Але, на жаль, гэта трагічныя лёсы, яны сыходзяцца ў адной кропцы. Бо большасць паэтаў і пісьменнікаў, якія з’яўляюцца героямі нашага праекту, загінулі ў адзін і той жа час – 29-30 кастрычніка 1937 году. НКВДэшнікі расстралялі адначасова сяброў, паплечнікаў, аднадумцаў, калегаў, а таксама нават і іх крытыкаў. То бок нават тыя, хто нападаў з крытыкай на творцаў у друку, таксама былі забітыя. Таму, шчыра скажу, цяжка знаёміцца з кожнай асобнай гісторыяй. Але ж гэта толькі частка лёсаў, частка тых, хто быў закатаваны без віны. Некаторым жа нават было ўсяго толькі 20 гадоў», – распавёў Сягей Будкін.

«Акрамя іншага, – адзначае Сяргей Будкін, – кніга будзе ўяўляць якасны дызайнерскі праект, бо будзе надрукавана на якаснай паперы, з добрым друкам, з цвёрдай вокладкай».

Цалкам гутарка ў відэа.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў