Вядомы спартовы каментатар Уладзімір Навіцкі звольніўся з тэлебачання


Вядомы каментатар Уладзімір Навіцкі напісаў заяву аб сыходзе з канала «Беларусь 5». 65-гадовы журналіст вырашыў сысці на пенсію, паведамляе Tribuna.com.

Уладзімір Навіцкі працаваў на тэлебачанні з 1981 году. За гэты час журналіст каментаваў сотні спартовых спаборніцтваў і дзясятак Алімпійскіх гульняў. Агулам Уладзімір Навіцкі адпрацаваў на ТБ 38 гадоў.

За гэты час Навіцкі запомніўся не толькі сваім голасам, але таксама цікавосткамі і агаворкамі, з якіх удала выходзіў. Некаторыя агаворкі нават сталі мэмамі, але пры ўсім гэтым Навіцкі з’яўляецца сапраўдным мэтрам і да таго ж добра размаўляе на мове.

Спартовы каментара нарадзіўся 8 траўня 1954 года ў Берасці. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, а таксама Беларускі політэхнічны інстытут.

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў