Віктара Лемяшэўскага, якога КДБ затрымала за хабарніцтва, перад Калядамі выпусцілі пад заклад


Уласніка «Першай акумулятарнай кампаніі» і саўладальніка групы кампаніяў «1АК-GROUP», якой належыць акумулятарны завод у Берасці, Віктара Лемяшэўскага адпусцілі з СІЗА пад заклад. Пра гэта паведамляе «Камсамолка».

Віктара Лемяшэўскага арыштавалі 1 ліпеня сёлета. Акрамя дырэктара кампаніі, затрымалі галоўнага бухгалтара «Белінвестгандаль-Сплаў» Святлану Лемяшэўскую, былога дырэктара «Белінвестгандаль-Сплаў» Сяргея Ахрэмчука, намесніка дырэктара «Белінвестгандаль-Сплаў» Івана Пакіслюка. Усіх іх абвінавачваюць у атрыманні і дачы хабару.

Вядома, што ўсе фігуранты справы цяпер вызваленыя з СІЗА і чакаюць суда.

Hавiны
«Накрые ўсё Берасце». Акумулятарны завод больш небяспечны, як некаторым падаецца
2019.05.10 18:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў