Ужо 361: Кітай абнавіў звесткі пра памерлых ад каронавірусу


За мінулыя суткі ад каронавірусу 2019-nCoV у Кітаі памерлі 57 чалавек. Пра гэта 3 лютага паведамілі ў Нацыянальнай камісіі аховы здароўя КНР.

Агулам у Кітаі ахвярамі новага каронавірусу стаў 361 чалавек, з іх 57 памерлі за 2 лютага.

Аб’ектыў
Кітайскія ўлады ўзмацнілі захады барацьбы з каронавірусам
2020.02.02 20:52

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння ў Кітаі дасягнула 17 205 чалавек, стан 2 296 з іх чалавек ацэньваецца як цяжкі. 475 пацыентаў выпісалі са шпіталяў.

189 583 чалавекі пазначаныя як тыя, што мелі кантакт з хворымі. З іх 152 700 знаходзяцца пад медычным кантролем.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў