Урад забараніў вываз з Беларусі апаратуры для кіслароднай тэрапіі


Савет міністраў Беларусі пашырыў спіс медычных тавараў, вываз якіх з краіны забаронены. Адпаведную пастанову ўрад прыняў 21 красавіка.

Савет міністраў унёс змяненне ў пастанову ад 17 сакавіка 2020 года, у адпаведнасці з якой была ўведзена часовая забарона на вываз некаторых відаў медычных тавараў з Беларусі. У прыватнасці, быў забаронены вываз рэспіратараў, камбінезонаў і касцюмаў хімічнай абароны, медычных пальчатак ды інш.

Цяпер вывозіць з Беларусі таксама забаронена «апаратуру для кіслароднай тэрапіі, штучнага дыхання або іншую тэрапеўтычную дыхальную апаратуру».

Пастанова №243 сёння была афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Інфаграфіка
У Беларусі памерлі ад каронавіруса 55 чалавек, заразіліся – 6723
2020.04.21 19:16

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў