Улады Беларусі не пагаджаюцца з прапановамі МВФ аб рэформах


Беларусь і Міжнародны валютны фонд разыходзяцца ў пытанні хуткасці правядзення структурных рэформаў, і ў 2020 годзе бакі ў гэтай тэме наўрад ці дамовяцца. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, паведамляе TUT.by.

«Нашыя партнёры з МВФ адназначна хацелі б бачыць больш хуткія рэформы ў дзяржаўным сектары, больш актыўнае павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ для кампенсацыі выдаткаў на аказанне гэтых паслугаў і скарачэнні бюджэтнага падтрымання. Тут мы пакуль разыходзімся па хуткасці гэтых дзеянняў і перспектываў таго, што прыйдзем да згоды па гэтых двух пазіцыях у наступным годзе, я не бачу», – сказаў Ермаловіч.

Але ў рамках праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку Беларусь ва ўзаемадзеянні з Сусветным банкам і МВФ будзе абмяркоўваць іх прапановы і іх бачанне таго, як павінна рэалізоўвацца эканамічная палітыка, дадаў міністр.

Міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Ён адзначыў, што ў плане структурных рэформаў «змены ўжо ёсць» і спаслаўся на інструкцыі Лукашэнкі па сельскай гаспадарцы, якія ён даў на нарадзе ў Віцебску.

Hавiны
«Жыруе жуллё». Лукашэнка загадаў Калауру прывесці банкаўскую сістэму ў пачуцці
2019.11.22 15:29

 

Ермаловіч адзначыў, што Беларусь пакуль не выйшла з піка нагрузак па выкананні абавязкаў па выплаце дзяржаўнага доўгу.

«Але якасць партфеля запазычанняў паляпшаецца, замяшчаем больш дарагія крэдыты. Ніякіх сюрпрызаў у 2020 годзе мы не чакаем, нягледзячы ні на якія вонкавыя абставіны і магчымыя змены макраэканамічнай канʼюнктуры як у рэгіёне, так і ў цэлым на глабальных рынках», – адзначыў ён.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў