Украіна хоча разам з Беларуссю злучыць два моры


Аляксей Ганчарук падчас канферэнцыі YES.
Фота: kmu.gov.ua

Украіна разглядае магчымасць аб’яднання водных шляхоў з Чорнага да Балтыйскага мора. Пра гэта прэмʼер-міністр Аляксей Ганчарук заявіў 14 верасня падчас выступу на канферэнцыі «YES», перадае УНН.

«Нам трэба абʼяднаць Балтыйскае і Чорнае мора», – сказаў украінскі прэм’ер.

Для гэта, паводле яго, трэба дамовіцца з Беларуссю і з Польшчай, з якімі трэба выбудоўваць нармальныя стасункі.

Размовы пра водны шлях Е-40, які мае злучыць Чорнае і Балтыйскае мора праз тры краіны: Украіну, Беларусь і Польшчу, вядуцца не першы год.

Разам з тым эколагі заяўляюць, што ён можа нанесці фатальную шкоду экасістэмам Беларусі, Польшчы і Украіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў