29 снежня ў Віцебску прайшоў пратэст супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі ды Расеі.
Акцыя праходзіла на плошчы Перамогі. Актывісты з бела-чырвона-белымі ды чырвона-зялёнымі сцягамі пратэставалі супраць больш шчыльнага саюзу дзвюх краінаў ды супраць Аляксандра Лукашэнкі, ускладаючы на яго віну за інтэграцыю з Расеяй.
Людзей на акцыю сабрала кіраўніца БХД на Віцебшчыне Таццяна Севярынец. Яе сын, сустаршыня хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец, быў арганізатарам пратэстаў у Менску. 26 снежня яго арыштавалі за гэта на 15 содняў.
Акцыя завершылася без затрыманняў.
МГ belsat.eu