У Столінскім раёне журавіны прадаюць у шклянках з этыкеткай на палескім дыялекце


Фота: mmkut.by

ААТ «Гарынскі агракамбінат» распачаў вытворчасць «Журавыны покроеныйі з цукром з самого сэрца Полісся». Адметна, што ўсе надпісы на шклянцы на палескім дыялекце.Новая прадукцыя ствараецца на замову ААТ «Латбелфрутс» з Пінскага раёну. Журавіны можна набыць у крамах «Мой модны кут». Гэтак 320 грамаў ягадаў каштуе 5, 50 руб.

Фота: mmkut.by

А вось выкарыстанне дыялектаў на этыкетках – рэдкі выпадак. Вось, што напісана на шклянцы:

Склад: журавыны, цукор. Пытательна цэнность на 100 грамув продукту: тлушчу – 0,3 г, углэводы – 43 г, бэлкы – 0,2. Цэнность энэргэтычна: 77 кДж/180 ккал. Колы зроблэно/до колы годнэ: дывытэса на впаковцы. Дэржаты в тэмпэратурі од 0 до 25 градусув °C і односна влажность коб була нэ бульш за 75 %. Можна спользоваты на протягу 24 місяцув (2 літ). Зроблено в Бэларусі.

Карыстальнікі ў Facebook ужо звярнулі ўвагу на журавіны. Гэтак намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі адзначыў, што гэта першая этыкетка на дыялекце.

СК belsat.eu

Стужка навінаў