У Сірыі курды закідалі камянямі расейскі канвой


Прыхільнікі сепаратысцкіх курдскіх арганізацыяў напалі ў Сірыі на расейска-турэцкі канвой. Пра гэта паведамляе турэцкае выданне «EHA MEDYA».

Кадры нападу прыведзеныя ў «Тўітэры» выдання.

На іх бачна, як людзі закідваюць камянямі і «кактэйлямі Молатава» машыны вайсковага канвою.

Адзначаецца, што ў выніку нападу адна з расейскіх бронемашынаў была пашкоджаная.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў