Падчас працы ў полі ў КСУП «Высокі» механізатара заціснула камбайнам. Мужчыну даставілі ў Рагачоўскую больніцу, паведамляе мясцовае выданне «Вольнае слова».
Пацярпелага даставіла ў цэнтральную раённую больніцу карэтка хуткай дапамогі. Тут механізатара агледзелі брыгада рагачоўскіх лекараў з удзелам абласных калегаў. У мужчыны моцна пашкоджаныя ногі, таму лекары правялі аперацыю.
Цяпер пагрозы для жыцця механізатара няма, ён знаходзіцца пад сталым кантролем медыкаў.
Афіцыйная статыстыка сведчыць, што вытворчыя траўмы рознай ступені цяжкасці штогод у Беларусі атрымліваюць каля 600 асобаў. За першае паўгоддзе сёлета паводле Дзяржаўнага дэпартаменту інспекцыі працы зафіксавана ажно 279 няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Сярод прычынаў смерці і вытворчага траўматызму называюць – нізкі ўзровень тэхналагічнай культуры, бяспекі працы, чалавечы ды іншыя фактары.
СК belsat.eu