У Пінску ад каронавіруса памерла медсястра


У Пінску 19 траўня памерла 54-гадовая Наталля К., якая працавала медсястрой у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання. У жанчыны была двухбаковая пнеўманія і каронавірус. Пра гэта паведамляе «Медыя-Палессе».

У 54-гадовай медсёстры быў выяўлены каронавірус. Яна была падключана да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Наталлю збіраліся перавезці на лячэнне ў Менск, але транспартаваць жанчыну было немагчыма. 19 траўня яна памерла ў рэанімацыі пінскай лякарні.

TUT.by паведамляе, што Наталля К. адчула сябе кепска ў пачатку траўня: паднялася тэмпература, з’явілася ламота ў цягліцах. Праз некалькі дзён стала турбаваць моцная дыхавіца. Пасля першага выкліку хуткай дапамогі яе не сталі шпіталізаваць. Пасля яе ўсё ж такі паклалі ў пінскую лякарню, выявілі каронавірус і двухбаковую пнеўманію.

Паводле дачкі памерлай, Наталля была «здаровай, нармальнай жанчынай» і мела праблемы толькі з ціскам.

Hавiны
У Менску ад каронавіруса памёр 38-гадовы фельчар хуткай дапамогі
2020.05.05 19:17
  • Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 19 траўня ў Беларусі зарэгістравана 31 508 выпадкаў заражэння COVID-19. 175 пацыентаў памерлі.
  • Мінздароўя афіцыйна не называла колькасць памерлых ад каронавіруса медыкаў. Аднак у СМІ зʼяўлялася інфармацыя мінімум пра 8 такіх выпадкаў.
Hавiны
Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек
2020.04.13 14:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў