У Нью-Ёрку пачаўся суд над Гарві Ўайнстэйнам

6 студзеня ў ЗША пачаўся судовы працэс над галівудскім прадзюсарам Гарві Ўайнстэйнам. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

67-гадовага Ўайнстэйна будуць судзіць паводле абвінавачванняў у згвалтаванні і ў прымусе да аральнага сексу ў 2013 і 2006 гадах.

Гарвi Ўайнстэйна выключылі з Кінаакадэміі пасля абвінавачванняў у сексуальным гвалце

Увосень 2017 году дзясяткі жанчын пачалі абвінавачваць Ўайнстэйна ў сексуальных дамаганнях. Ахвярамі прадзюсара сталі, між іншым, акторкі Анджэліна Джоўлі, Гўінэт Пэлтроў і Роўз Макгавэн. Апошняя сцвярджае, што прадзюсар згвалціў яе ў гатэльным нумары.

Прадзюсар папрасіў прабачэння за свае паводзіны, але сцвярджае, што сексуальныя кантакты адбываліся паводле згоды абодвух бакоў, ды адмаўляе абвінавачванні ў дамаганнях і гвалце.

«Пазбягай жанчын любой цаной». Правілы банкіраў з Ўол-стрыт пасля #MeToo

Справы галівудскага прадзюсара дала пачатак публічным абвінавачванням у адрас іншых вядомых мужчын, а праз гэта – сусветнай кампаніі супраць сексуальных дамаганняў MeToo.

МГ belsat.eu

Hавiны