У Някляева скралі аўтарства песні. АНТ прызнаў памылку, але не ўдакладніў якую

Тытры з тэлеверсіі канцэрту. Фота: Вадзім Мінчук

У тэлеверсіі святочнага канцэрту 3 ліпеня, якую паказалі па дзяржаўным тэлеканале АНТ, было пазначана, што музыку і словы песні «Родны мой горад» напісаў кампазітар Васіль Раінчык. Пры тым што аўтарам словаў з’яўляецца паэт і апазіцыйны палітык Уладзімір Някляеў.

«Муз. І сл. В.Раінчыка », – абвяшчаў тытр аўтарства кампазіцыі, паведамляе «Комсомольская правда».

Някляеў: «Вінавачу сябе ўва ўсім»

Песня «Родны мой горад» была напісаная Уладзімірам Няклевым і Васілём Раінчыкам у 1990-я гады і пэўны час была нефармальным гімнам Менску. Выконвалі яе музыкі з «Верасоў».

Тэлеканал АНТ у выніку вымушаны быў прызнаць, «што сапраўды падчас тэлевізійнай трансляцыі гала-канцэрту «Нашы песні – наша жыццё» у тытрах да песні «Родны мой горад» была дапушчана памылка».

Пра «следака» з філфаку, «маскі-шоу», гендар і паэзію. Шчырая размова з Някляевым

Памылку ў АНТ патлумачылі тым, што канцэрт выходзіў у прамым эфіры ва ўмовах вельмі абмежаванага часовага рэсурсу. Па гэтым выпадку вядзецца ўнутраная праверка, адзначылі ў тэлеканале.

Разам з тым у заяве не ўдакладняецца тое, якая памылка была зробленая. Таксама па-ранейшаму не згадваецца імя аўтара словаў Уладзіміра Някляева.

МГ belsat.eu

Hавiны