У Менску з'явілася «Табакерка» 3 %. Фотафакт


Размаляваны кіёск стаіць на сталічнай вуліцы Далгабродская.

«Табакерка» па вуліцы Даўгабродскай, Менск. 14 чэрвеня 2020. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Кіёскі «Табакерка» стаяць зараз па ўсёй Беларусі. Сетка належыць беларускаму алігарху Аляксею Алексіну. У кіёсках прадаюць табачныя вырабы і розныя дробязі. Тры адсоткі – жартаўлівы мем, які паўстаў пасля розных апытанняў у беларускіх медыя – за каго б вы прагаласавалі. Цікава, што на шмат якіх рэсурсах дзейны кіраўнік Беларусі набіраў 3 % ці каля гэтага.

Размаляваны кіёск «Табакеркі» стаіць на вуліцы Далгабродскай у Менску.

ВЯ / Belsat.eu

Стужка навінаў