У Менскім моры гіне рыба. Што адбываецца?


Наведнікі Менскага мора звяртаюць увагу на тое, што каля берагоў вадасховішча можна час ад часу заўважыць вялізных мёртвых рыбінаў. Гэтак, у рэдакцыю «Белсату» звярнуліся жыхары сталіцы, якія распавялі, што ўздоўж берагу цягам 15-хвіліннага шпацыру можна заўважыць нават не адну асобіну.

Фота: ад чытачоў «Белсату»

Кіраўніца Менскай раённай інспекцыі Менскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кацярына Паляшчук распавяла «Белсату» што на гэты момант у інспекцыю не паступала фактаў пра мор рыбы. Выпадкаў такіх не зафіксавана.

У сваю чаргу эколагі адзначаюць, што такія выпадкі (мор рыбы ў траўні) здараюцца досыць часта. Прычынаў таму шмат, але для таго, каб вызначыць дакладную неабходныя даследаванні.

«Памерлая рыбіна каля берагу – гэта карп. Гэта вялізная асобіна вагой нават больш за два кілаграмы, а то і болей. Здараецца гэта менавіта ў траўні з прычыны таго, што няма ўмоваў для нерасту. Вада пакуль халодная, не прагрэлася дастаткова. Таму рыба і гіне. Такое здараецца даволі часта. Але адназначна сказаць, чаму загінула рыба, досыць складана», – распавёў «Белсату» эколаг Аляксандр Іваноў.

Hавiны
«Пагалоўшчыны няма». На возеры каля Нясвіжскага палацу здарыўся замор рыбы
2019.03.13 12:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў