У выніку ДТЗ, якое здзейсніў у цэнтры Масквы вядомы расейскі актор Міхаіл Яфрэмаў, загінуў чалавек.
Як піша «РИА Новости», ДТЗ здарылася каля 21:44 на Смаленскай плошчы. Міхаіл Яфрэмаў на аўтамабіле Jeep Grand Cherokee выехаў на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў сутыкненне з невялікім фургонам. Кіроўца фургона быў шпіталізаваны і раніцай 9 чэрвеня памёр у лякарні.
Момент ДТП. pic.twitter.com/WaSPp2wnNO
— ЦОДД (@gucodd) June 8, 2020
Паводле СМІ, 56-гадовы актор быў п’яны. Маскоўская паліцыя паведамляе, што Яфрэмава затрымалі на месцы ДТЗ і накіравалі на медычны агляд на прадмет наяўнасці алкаголю ў крыві. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 264 Крымінальнага кодэксу Расеі (парушэнне правілаў дарожнага руху, здзейсненае ў стане алкагольнага апʼянення, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага шкоды здароўю чалавека).
ІІ belsat.eu