У Магілёве 12 траўня трагічна загінуў вядомы фатограф Аляксандр Сомаў, які займаўся фатаграфіяй з 1980 года. Ён атрымаў траўмы, калі кола ровара, трапіла ў схаваную вадой глыбокую яму. 66-гадовага магілёўца не выратаваў нават шлем.
Відавочца здарэння Іна Шыловіч паведаміла ў групе «Могилев Live», што фатограф ехаў марудна.
«Аляксандр упаў і адразу адключыўся. Мы выклікалі хуткую, яго забралі ў гарадскую больніцу, а недзе праз 30 хвілін ён памёр», – адзначыла яна.
Пасля здарэння, яму, якая прывяла да гібелі фатографа, зарабілі. Таксама адрамантаваны ўвесь праезд з аднабаковым рухам, дзе звычайна ездзяць веласіпедысты.
Як паведамляе Mogilevnews.by, следчае ўпраўленне УСК па Магілёўскай вобласці праводзіць праверку па факце смерці Аляксандра Сомава, апытваюцца відавочцы, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
МГ belsat.eu