У Лунінецкім РАУС памёр жыхар райцэнтру


Жыхара раённага цэнтру міліцыянты даставілі ў РАУС за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Сваякі сцвярджаюць, што мужчына памёр ад нанесеных пабояў, піша media-polesye.

«Пра загінулага вядома, што яму было 40 гадоў, яго імя Аляксандр Богдан. Сваякі нябожчыка сцвярджаюць, што міліцыянты збілі Аляксандра да смерці. Ці так гэта на самай справе – будзе разбірацца судова-медычная экспертыза, для правядзення якой цела павезлі ў Пінск. Праводзіцца службовая праверка», – распавялі чытачы.

Паводле выдання сапраўды, п’яны мужчына сядзеў на лаўцы каля пошты ў Лунінцы. Мінакі паведамілі пра гэта ў міліцыю. Яго даставілі ў аддзел. Тут, проста ў фае, яму стала кепска. Медыкі, якія прыбылі на выклік, канстатавалі смерць.

Намеснік начальніка Лунінецкага РАУС Аляксандр Якавец распавесці пра інцыдэнт media-polesye адмовіўся.

Правяранне па факце смерці праводзіць райаддзел Следчага камітэту. Начальнік мясцовага СК Андрэй Лукашэвіч паведаміў, што чалавеку стала кепска з-за алкаголю, смерць не мае гвалтоўнага характару, ёсць відэазапіс з камераў відэаназірання, як яму стала кепска, калі ён сядзеў на канапе. Прычыну смерці ўсталюе судова-медычная экспертыза.

Мужчына неаднаразова судзімы, знаходзіўся на ўліку ў нарколага, нідзе не працаваў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў