У Беларусі знайшоўся 41-гадовы грамадзянін Кітая, які знік 16 лістапада. Пра гэта паведамляе TUT.BY.
Рэжысёр лялечнага тэатра з Кітаю Чэн Ёнг Фэнг 13 лістапада прыляцеў у Менск. Тут ён наведаў дзіцячы тэатр лялек. Паз некалькі дзён мужчына нечакана з’ехаў у Гомель, дзе таксама схадзіў у лялечны тэатр. Пасля сувязь з ім знікла. Ягоны тэлефон быў недасяжны, на паведамленні ён не адказваў.
Знаёмыя рэжысёра звярнуліся ў міліцыю і гомельскі пошукавы атрад «Сімуран».
18 лістапада зніклы сам выйшаў на сувязь і паабяцаў неўзабаве вярнуцца ў Менск.
МГ belsat.eu