У дзяўчыны, што вярнулася з Кітаю і трапіла ў шпіталь, звычайны грып


Лекары паставілі дыягназ дзяўчыне, якая 23 студзеня патрапіла ў Менскі інфекцыйны шпіталь з скаргамі на болі ў цягліцах, павышэннем тэмпературы цела да 38,5 градусаў і кашлем. Гэта не каронавірус, а звычайная вострая рэспіратарная вірусная інфекцыя, паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.

Дзяўчына, якая патрапіла ў Менскі інфекцыйны шпіталь, 20 студзеня вярнулася з паездкі ў Кітай. 23 студзеня яе шпіталізавалі з непацверджанымі дыягназамі. Яе змяцілі ў асобным боксе, і ўзялі аналізы на рэспіратарную групу вірусаў.

Ганна І. трапіла ў лякарню пасля вяртання з Кітаю. Фота Ганны з сацсетак.

Пазней лекары паставілі дыягназ, які пацвердзілі лабараторна – грып В, сярэдняй ступені цяжкасці. Даследаванне з мэтай выключэння напластавання каронавіруснай інфекцыі паказалі, што каронавірусу ў дзяўчыны няма.

Міністэрства аховы здароўя ўзмацніла прафілактыку захворвання, асабліва гэта тычыцца тых, хто прыязджае ў Беларусь з краінаў, дзе выяўленыя факты захворванняў. Гэтак, у нацыянальным аэрапорце ў Менску арганізаваны кантроль пасажыраў у тым ліку з прымяненнем цеплавізараў.

Ахвярамі каронавірусу ў Кітаі сталі 26 асобаў. Інфекаваныя вірусам каля 900 чалавек.

СК belsat.eu

Стужка навінаў