У доме-інтэрнаце для пажылых і інвалідаў у Рэчыцкім раёне – успышка каронавірусу


У 33 падапечных і 4 працаўнікоў Маканавіцкага псіханеўралагічнага дому-інтэрнату для пажылых і інвалідаў выявілі каронавіріус, піша партал «Праўда Гомель».

Кіраўнік дома-інтэрнату Міхаіл Астапенка сцвярджае, што сітуацыя кантраляваная. Агулам у інтэрнаце 326 падапечных – гэта людзі, якія маюць патрэбу ў адмысловым доглядзе праз шэраг хранічных захворванняў.

Было арганізавана штодзённае сумеснае дзяжурства лекараў дома-інтэрнату і цэнтральнай раённай больніцы нават у выходныя. Пры неабходнасці пацыентаў шпіталізуюць, кажа ён.

З 1 траўня персанал пераведзены на вахтавы метад работы па 14 дзён. Усе перад дзяжурствам праходзяць тэст на каронавірус. У інтэрнаце вымераюць усім тэмпературу тройчы на дзень, арганізаваныя санітарныя прапускныя пункты, ёсць каранцінныя зоны, забароненыя візіты сваякоў і валанцёраў.

Старшыня камітэта па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Пётр Шуцько растлумачыў, якія даплаты могуць чакаць тых, што працуе ў інтэрнатах вахтавым метадам.

«У выпадку выяўлення COVID-19 даплочваюць усім, хто абслугоўваў і лячыў хворых. Лекарам – 1500 рублёў, сярэдняму медычнаму персаналу – 1300, санітарам – 900 пры ўмове адпрацоўкі нарматыву гадзін. Гэта значыць сума змяняецца ў залежнасці ад колькасці выпрацаванага часу: больш гадзін – больш даплата, і наадварот», – сказаў ён.

Аднак на такія сумы могуць разлічваць тыя, хто працаваў 169 гадзін у месяц, а 14-дзённая вахта – гэта 168 гадзін. За працу з вахтавым рэжымам (без выяўлення COVID-19) прадугледжаныя іншыя сумы: лекарам пры выпрацоўцы ўсіх гадзін заплацяць 500 рублёў, медсёстрам – 400, кухарам і санітарам – 250.

Hавiны
Мінздароўя апублікавала новую статыстыку па сітуацыі з каронавірусам
2020.06.15 14:25

КА belsat.eu

Стужка навінаў