У Добрушы намеснік дырэктара ліцэю выпаў з 4 паверху

Намеснік дырэктара Добрушскага ліцэю выпаў з акна чацвёртага паверху, паведамілі БелТА ва УУС Гомельскага аблвыканкаму.

«Учора а 9.40 у Добрушскі раённы шпіталь быў дастаўлены намеснік дырэктара Добрушскага прафесійнага політэхнічнага ліцэю з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці», – сказалі ў міліцыі.

Супрацоўнікі Добрушскага РАУС у дадзены момант праводзяць праверку па гэтым факце.

КА belsat.eu

Hавiны