У Берасці міліцыянты праводзяць агляды ў кватэрах анархістаў


Раніцай 22 траўня да некалькіх моладзевых актывістаў Берасця завіталі супрацоўнікі праваахоўных органаў з мэтай правесці агляд па месцы пражывання. Санкцыю на правядзенне аглядаў даў намеснік пракурора гораду Ралінскі. Пра гэта паведамляе «Берасцейская Вясна».

Падставай для візітаў міліцыянтаў сталі выяўленыя праваахоўнікамі 30 красавіка на вуліцы Адамкоўскай улёткі са зместам «анархічнага характару». Паводле меркавання супрацоўнікаў міліцыі, асобы, якія расклеілі ўлёткі, здзейснілі адміністрацыйнае правапарушэнне, бо парушылі правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.

Пакуль праваабаронцам вядома пра тры выпадкі аглядаў. У некаторых юнакоў для экспертызы міліцыянты забралі мабільныя тэлефоны, флэш-карты, налепкі і літаратуру.

Hавiны
У анархістаў, якіх затрымалі пад Берасцем, правялі ператрусы
2019.04.23 10:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў