У Беластоку адкрылася кавярня беларускіх прысмакаў, з беляшамі і чабурэкамі


У Польшчы з’явілася фастфуд-кавярня «Беларускія прысмакі». Фота страўні ў «Facebook’у» апублікаваў Аляксей Трубкін.

У Беластоку адкрыўся фастфуд Białoruskie przysmaki

Opublikowany przez Aliakseiego Trubkina Wtorek, 1 października 2019

Знаходзіцца кавярня ў «Galeria Madro» ў Беластоку. Уваход у яе выкананы ў белых і чырвоных колерах і аздоблены беларускім арнаментам.

З фастфуду тут можна набыць кулябяку, чабурэк ці бяляш за 3 – 4 злотыя (каля 1,5 – 2 рубля) ды порцыю пельменяў за 15 – 16 злотаў (каля 8 рублёў). Таксама ў кавярні прадаюцца кава і гарбата.

Hавiны
Беласток пісаў беларускую дыктоўку пад эгідай «Белсату»
2019.02.21 17:29

У каментарах абяцаюць, што ў продажы мусяць і з’явіцца і дранікі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў