Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з эпідэміяй COVID-19 у Беларусі.
На дзень 4 траўня ў Беларусі зарэгістравана 17 489 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, што складае 8,2 % ад колькасці тэстаў. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 784 чалавекі. Агулам ад пачатку мінулага тыдня (з 27 красавіка) колькасць хворых на каронавірус у Беларусі вырасла на 6200 чалавек.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 103 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.
Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 99 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.
За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 3259 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена 211 369 тэстаў на COVID-19.
ІІ belsat.eu