У Бахрэйне знайшлі цела амерыканскага адмірала


Скот Стырні. Фота – ВМС ЗША

1 снежня ў Бахрэйне знайшлі цела віцэ-адмірала Скота Стырні, камандуючага пятым флотам ЗША, паведамляе USNI.

Прычыны смерці не называюцца. Справай займаецца ВМС ЗША (The Naval Criminal Investigative Service), а таксама супрацоўнікі бахрэйнскай паліцыі.

Цела віцэ-адмірала знайшлі ў ягонай рэзідэнцыі.

Замест Стырні, які заступіў на пасаду ў траўні, новым камандуючым будзе адмірал Джэймс Мэлоў, паведамляе «The New York Times».

Адмірал ВМС ЗША Джон Рычардсан адзначыў у афіцыйным відэазвароце, што пакуль няма падставаў казаць пра забойства.

Пяты флот ВМС ЗША месціцца ў Аравійскім моры і заходняй частцы Індыйскага акіяну.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў