Новай «Міс Беларусь» стала 20-гадовая Марыя Васілевіч з Менску. Дзяўчына – студэнтка БГЭУ.
Фінал конкурсу прайшоў у Палацы рэспублікі ў Менску. У залі прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.
Пераможца Марыя Васілевіч атрымала карону з белага золату, 12 тыс. беларускіх рублёў і пазадарожнік Geely Atlas.
Тытул «Першая віцэ-міс» атрымала 22-гадовая Маргарыта Мартынава са Слоніма.
Тытул «Другой віцэ-міс» – 18-гадовая Анастасія Лаўрынчук з Менску.
ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by