Тыграў з польска-беларускай мяжы забралі ў заапарк: іхны стан вельмі кепскі


Тыгр у заапарку.
Фота: facebook.com/Zoo-Poznań-Official-Site

Дзевяцёх тыграў, якія некалькі дзён правялі ў клетках на беларуска-польскай мяжы, даставілі ў познанскі заапарк. Пра гэта ўстанова паведамляе ў «Facebook’у».

«Прыехалі. Худыя, абязводжаныя, з запалымі вачыма, футра, пакрытае памётам, апёкі ад мачы, у стрэсе, без волі і жадання жыць. Скрыўленыя спіны, жудасны смурод у машыне. Пакрыўджаныя, катаваныя і зняважаныя», – адзначылі ў заапарку.

Przyjechały.Chude, odwodnione, z zapadniętymi oczami, futra obklejone odchodami, odparzenia od moczu, w totalnym…

Opublikowany przez Zoo Poznań Official Site Środa, 30 października 2019

Два тыгры скіраваныя да часовага знаходжанню ў Члухаве (Паморскае ваяводства) пад наглядам лекара і апекуна. Яшчэ два знаходзяцца ў хляве, іх накармілі, напаілі, абклалі саломай.

Адна з жывёлін ашалела ад стрэсу і не дапускала ні да сабе, ні да іншых тыграў людзей.

«Сітуацыя драматычная. Стан жывёлін – вельмі кепскі», – падкрэслілі ў заапарку, дадаўшы, што ўсе тыгры жывыя.

WSZYSTKIE TYGRYSY ŻYJĄ!!!

Opublikowany przez Zoo Poznań Official Site Czwartek, 31 października 2019

Фуру з дзевяццю тыграмі, якія ехалі з Італіі ў Дагестан, ветэрынары не пусцілі ў Беларусь праз адсутнасць усіх неабходных дакументаў. Жывёліны перабывалі закрытыя ў скрынях больш за тыдзень.

Hавiны
На беларуска-польскай мяжы захрасла фура са змучанымі тыграмі
2019.10.29 21:08

МГ belsat.eu

Стужка навінаў