Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Валерый Цапкала ў інтэрв’ю «Forbes» не выключыў магчымасць сваёй нерэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.
Як адзначыў былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогіяў, ягоная нерэгістрацыя «будзе азначаць фактычна адмену прэзідэнцкіх выбараў як такіх, адмену нават тэарэтычнай магчымасці змяніць існуючую ў краіне ўлада легітымным спосабам».
На думку палітыка, «тады ў Беларусі, як відаць, будзе ўсталёўвацца іншая форма праўлення тыпу КНДР або некаторых краін арабскага Усходу, дзе выбары як такія не разглядаюцца як спосаб палітычнага кіраўніцтва».
Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі будзе праходзіць з 5 па 14 ліпеня. Дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю перадалі сем чалавек: дзейны кіраўнік Аляксандр Лукашэнка, былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка, які з 18 чэрвеня знаходзіцца ў зняволенні, былы кіраўнік ПВТ Валер Цапкала, прадстаўніца «Краіны для жыцця» Святлана Ціханоўская, былая дэпутат Ганна Канапацкая, кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачань і сустаршыня «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.
МГ belsat.eu