Трамп падпісаў дэкларацыю аб увядзенні рэжыму надзвычайнага здарэння на паўднёвай мяжы ЗША


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў дэкларацыю аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча на паўднёвай мяжы краіны, што дазволіць яму атрымаць сродкі ў памеры каля 8 мільярдаў долараў для ўзвядзення сцяны без узгаднення з Кангрэсам.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Белага дому Сара Сандэрс ў Twitter, піша ТАСС.

«Прэзідэнт Дональд Трамп падпісвае дэкларацыю аб надзвычайным становішчы ў краіне для вырашэння праблемы нацыянальнай бяспекі і гуманітарнага крызісу на паўднёвай мяжы», – напісала Сара Сандэрс.

Як распавёў на тэлефонным брыфінгу журналістам выканаўца абавязкаў кіраўніка апарата супрацоўнікаў Белага дому Мік Малвэні, рэжым надзвычайнага становішча дазволіць Трампу атрымаць у цэлым каля 8 мільярдаў на будаўніцтва сцяны. У той жа час, бюджэт Кангрэсу прадугледжвае 1,375 мільярдаў; з фондаў мінфіну будзе выдзелена каля 600 мільёнаў, з праграмы міністэрства абароны па барацьбе з наркотыкамі – 2,5 мільярды; і непасрэдна рэжым надзвычайнага здарэння дасць магчымасць атрымаць 3,6 мільярдаў са сродкаў, закладзеных на будаўніцтва аб’ектаў для патрэбаў Пентагону.

Кантралюючыя Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША дэмакраты ўжо заявілі, што прадставяць законапраект, які заблакуе рашэнне кіраўніка дзяржавы аб увядзенні рэжыму надзвычайнага здарэння. Спікер Палаты прадстаўнікоў і лідар дэмакратычнай меншасці Сенату Кангрэса ЗША Нэнсі Пэласі і Чак Шумер паведамілі, што не дазволяць Трампу ўвесці рэжым надзвычайнага здарэння. У сумеснай заяве яны паведамілі, што праз суды будуць дамагацца адмены дэкларацыі.

 

СК, belsat.eu

Стужка навінаў