Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні-2019»


Фінал нацыянальнага адборачнага тура конкурсу пачнецца а 22.00, паведамляе БелТА.

Па выніках лёсавання канкурсанты выйдуць на сцэну ў наступным парадку: Michael Soul, Зена, Ева Коган, Эмануэль Імагбэ, Sebastian Roos, Алёна Гарбачова, «PROвокация», «Аўра», NAPOLI, КейСі.

Усе фіналісты ўжо апрабавалі сцэну падчас індывідуальных рэпетыцыяў. Учора прайшоў генеральны прагон у касцюмах, сёння днём адбудзецца генеральны прагон у рэжыме прамога эфіру, кажуць у Белтэлерадыёкампаніі. Фінал нацыянальнага адбору будзе транслявацца ў жывым эфіры на пяці платформах «Белтэлерадыекампаніі». У прыватнасці, яго можна на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24» і на сайце медыяхолдынга tvr.by.

Вядоўцамі шоу стануць Вольга Рыжыкава і спявак Тэа. Пасля выступу вядоўцы будуць гутарыць з канкурсантамі ў адмысловым пакоі па-за сцэнай.

Пераможца нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне-2019» вызначыцца па выніках галасавання прафесійнага журы. Галасаванне будзе праходзіць публічна, свае ацэнкі суддзі абнародуюць пасля выступу кожнага з 10 фіналістаў. Канкурсант, які набраў найбольшую колькасць балаў, абвяшчаецца пераможцам нацыянальнага адборачнага тура і становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі для ўдзелу ў міжнародным конкурсе.

«Еўрабачанне-2019» пройдзе ў траўні ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 траўня, фінал – 18 траўня. Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны выступіць у першай частцы першага паўфіналу.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў