«Святло над жыхарамі краіны смяротнага ценю…» У Горадню прывезлі Бэтлеемскі агонь

Бэтлеемскі агонь прыбывае ў Горадню. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Па традыцыі гарадзенскія рыма-каталікі прынялі ад сваіх польскіх аднаверцаў Бэтлеемскі агонь міру. Далей яго перададуць на ўсход: у Менск ды ў Расею.

Бэтлеемскі агонь прыбывае ў Горадню. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Бэтлеемскі агонь прыбывае ў Горадню. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Урачыстую службу ў гарадзенскім Фарным касцёле адслужылі адразу некалькі святароў: гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч ды пробашч Фарнага касцёлу Ян Кучынскі.

Бэтлеемскі агонь прыбывае ў Горадню. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Ліхтар з агнём праз напоўнены паўзмрокам барочны касцёл да алтара, пад гукі аргану, пранесла дзяўчынка-скаўт. Толькі пасля запалілася святло.

Бэтлеемскі агонь прыбывае ў Горадню. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

На сімвалічным узроўні першапачатковая цемра ў храме асацыюецца з цёмнай і халоднай пячорай у Бэтлееме, дзе нарадзіўся Хрыстос, а таксама з грэшным светам, у які ён прыйшоў.

Бэтлеемскі агонь прыбывае ў Горадню. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Біскуп Аляксандр Кашкевіч у сваім казанні адзначыў, што хутка каталікі будуць адзначаць святы Божага Нараджэння і аддаваць пашану Езусу Хрысту, Сыну Божаму. Таксама ўзгадаў момант з прароцтва Ісаі: «Народ, які хадзіў у цемры, убачыў Святло вялікае. Над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла Святло, бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам…»

Бэтлеемскі агонь прыбывае ў Горадню. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Вернікі пасля мелі змогу запаліць загадзя падрыхтаваныя свечкі ад Бэтлеемскага агню, каб перанесці іх у свае дамы і кватэры.

Сама ж традыцыя перадачы Бэтлеемскага агню была распачатая яшчэ ў 1986-м годзе ў Аўстрыі ды яднае хрысціянаў розных канфесіяў: і каталікоў, і праваслаўных.

Бэтлеемскі агонь прыбывае ў Горадню. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

АК, фота Васіль Малчанаў Belsat.eu

Hавiны