«Сустракалі ўсмешкамі»: міліцэйскі начальнік распавёў, як праваахоўнікі стваралі свята на «Славянскім базары»


Начальнік Упраўлення ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму Іван Кубракоў распавёў пра «новыя падыходы аховы правапарадку», якія міліцыянты апрабавалі ў фестывальным Віцебску.

Гэтыя падыходы, на думку Івана Кубракова, «цалкам сябе апраўдалі».

Паводле яго, для міліцыянтаў было важна забяспечыць бяспеку, захаваўшы пры гэтым «атмасферу свята».

«Першымі, з кім сутыкаліся людзі, якія ішлі на канцэрт, былі супрацоўнікі прапускных пунктаў. Нягледзячы на вялізную нагрузку, яны стараліся сустракаць людзей з усмешкай», – адзначыў Кубракоў.

Каб забяспечыць бяспеку гасцей і жыхароў гораду падчас «Славянскага базару» штодзённа на дзяжурства ў Віцебску заступалі каля тысячы праваахоўнікаў. Разам з віцебскімі міліцыянтамі працавалі вайскоўцы, супрацоўнікі АМАПу ды ДАІ з іншых беларускіх рэгіёнаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў