Школьнік узламаў старонку настаўніка ў сацсетках і пачаў шантажаваць. Падлетку пагражае 2 гады калоніі


У Менскай вобласці школьнік узламаў акаўнт сацыяльнага педагога ў сацсетках і шантажаваў тым, што апублікуе ўсю яго перапіску.

Такім чынам падлетак хацеў адпомсціць настаўніку за тое, што ён паведаміў бацькам старшакласніц, што іх дачкі паляць (за што тыя былі пакараныя).

Як паведамляе прэс-служба УУС Менаблвыканкаму, школьнік распачаў перапіску з педагогам з фэйкавую старонкі пад выглядам дзяўчыны. У ходзе перапіскі «дзяўчына» пераслала настаўніку праграму-шпіёна, якая дазволіла школьніку атрымаць доступ да сацыяльных сетак свайго педагога.

«Праз некаторы час, «новая знаёмая» сацпедагога заявіла, што ведае, які ён «нядобры чалавек» і прыстрашыла, што зробіць здабыткам педкалектыву і вучняў школы ўсю яго перапіску ў сацсетках, калі той публічна не папросіць прабачэння перад усімі рабятамі і не перастане «зліваць» школьнікаў, што праштрафіліся, іх бацькам. Педагогу не засталося іншага выйсця, як звярнуцца ў міліцыю», – паведамляюць ва ўпраўленні ўнутраных справаў.

Праваахоўныя органы вылічылі падлетка – у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі (ч. 2 арт. 349 КК). Школьніку пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў