Сенат ЗША пачынае разглядаць імпічмент Трампу


У Сенаце ЗША 16 студзеня, афіцыйна пачаўся працэс імпічменту прэзідэнта Доналда Трампа. Пра гэта паведамляе DW. Трампа вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і перашкоды ў працы Кангрэсу.

Прэзідэнту ЗША ставяць у віну тое, што ён патрабаваў ад Украіны правесці расследаванне ў дачыненні да свайго верагоднага суперніка на будучых прэзідэнцкіх выбарах Джо Байдэна і для аказання ціску на Кіеў прыпыніў ваенную дапамогу Украіне на $ 391 млн. Таксама дэмакраты мяркуюць, што Трамп перашкаджаў Палаце прадстаўнікоў расследаваць гэта.

Разгляд канкрэтных абвінавачванняў пачнецца 21 студзеня.

Hавiны
Палата прадстаўнікоў абвясціла імпічмент Доналду Трампу
2019.12.19 06:40

Рашэнне аб імпічменце Трампа будуць прымаць 100 сенатараў. Каб абвесціць імпічмент, неабходна, каб гэтае рашэнне падтрымалі дзве траціны сенатараў. Эксперты лічаць гэта малаверагодным, бо ў Сенаце большасць належыць рэспубліканцам.

У Палаце прадстаўнікоў за імпічмент галасавалі дэмакраты, якія маюць там большасць.

Трамп стаў трэцім прэзідэнтам у гісторыі ЗША (пасля Эндру Джонсана ў 1868-м і Біла Клінтана ў 1998-м), якому быў абвешчаны імпічмент Палатай прадстаўнікоў Кангрэса. Аднак яшчэ ніколі імпічменту не падтрымліваў Сенат.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў