«Рассельгаснагляд» зноў вінаваціць Беларусь: яблыкі правозяць пад прыкрыццём бульбы


«Рассельгаснагляд» паведамляе, што 19 красавіка працаўнікамі ведамства па Санкт-Пецярбургу, Ленінградскай і Пскоўскай абласцей выяўлена новая схема незаконнага ўвозу ў Расею свежых яблыкаў з Беларусі.

Гэтак пра даглядзе транспартнага сродка высвятлілася, што раза з беларускай бульбай у колькасці 5 тон знаходзілася 4 тоны яблыкаў, забароненых да ўвозу ў РФ. Увоз яблыкаў з Беларусі «Рассельгаснагляд» забараніў 12 красавіка.

Яблыкі, паведамляюць у ведамстве, увозіліся без фітасанітарных сертыфікатаў.

«Дадзены факт у чарговы раз сведчыць пра адсутнасць належнага кантролю з боку фітасанітарнай службы Рэспублікі Беларусь за сертыфікацыяй прадукцыі, што вырабляецца беларускімі прадпрыемствамі», – адзначаюць у ведамстве.

Чатыры тоны яблыкаў былі знішчаныя, а парушальніка прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.

Hавiны
Расея пагражае татальнай забаронай рээкспарту садавіны і гародніны з Беларусі
2019.03.28 17:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў