Расея будзе выходзіць з каранціну на працягу трох этапаў


Падчас нарады з удзелам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова агучыла план паэтапнага выхаду краіны з каранціну.

План выхаду краіны з каранціну распрацаваў урад Расеі. Чыноўнікі прапанавалі тры этапы, але не агучваюць дакладныя даты кожнага.

На першым этапе прадугледжваецца дазвол займацца спортам на свежым паветры і адкрыццё некаторых крамаў. На другім этапе дазволяць шпацыры з сям’ёй, працу крамаў і ўстановаў грамадскага харчавання, а таксама заняткі ў адукацыйных установах. На трэцім этапе распачнуць працу ўсе крамы і ўстановы грамадскага харчавання, а таксама паркі і зоны адпачынку.

Рашэнні аб зняцці абмежаванняў змогуць прымаць кіраўнікі рэгіёнаў.

Падчас нарады мэр Масквы Сяргей Сабянін распавёў, што з 12 траўня будуць знятыя абмежаванні на працу ўсіх прамысловых прадпрыемстваў і будоўляў у Маскве. А аднаўленне працы прадпрыемстваў сферы паслугаў Сабянін назваў заўчасным.

Hавiны
Краіны Балтыі ад 15 траўня адкрываюць унутраныя межы
2020.05.06 15:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў