Расейскія вайсковыя назіральнікі пакінулі Данбас. Польшча занепакоеная


На гэтым тыдні Расея адклікала 75 афіцэраў з тэрыторыі Украіны.

Міністэрства замежных справаў Польшчы пракаментавала абвастрэнне сітуацыі на Данбасе, звяртаючы ўвагу, што яно адбылося на фоне ад’езду прадстаўнікоў Расеі з Сумеснага цэнтру кантролю і каардынацыі.

«Спадзяемся, што падпісаная Трохбаковай кантактнай групай дамова аб спыненні агню, якая ўступае ў сілу 23 снежня, будзе выконвацца цалкам, і спробы дээскалацыі не прападуць марна», – гаворыцца ў заяве.

Колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню ў Данбасе дасягнула ўзроўню з папярэдняй зімы.

Польскія дыпламаты лічаць, што фактар ад’езду расейскіх вайскоўцаў Расеі з Сумеснага цэнтру кантролю і каардынацыі 19 снежня 2017 года спрыяе павелічэнню напружання, і разглядае гэты крок як «чарговую спробу пагаршэння бяспекі працы назіральнікаў і далейшага абмежавання іхных магчымасцяў выконваць працу на месцы».

«Спадзяемся, што расейскі бок прыме рашэнне неадкладна вярнуцца ў СЦКК», – заяўляе польскае МЗС.

СЦКК быў утвораны ў 2014-м, у ягоны склад уваходзяць вайскоўцы з Расеі і Украіны. Расея патлумачыла ад’езд сваіх прадстаўнікоў у аўторак тым, што ўкраінскія вайскоўцы ставяцца да іх непаважліва.

ДД

Стужка навінаў