Расейскі ўрад ухваліў законапраект аб прызнанні беларусаў «носьбітамі расейскай мовы»


Паводле законапраекту, грамадзяне Беларусі і Украіны могуць не здаваць экзамен, каб атрымаць статусу носьбітаў расейскай мовы для атрымання расейскага грамадзянства. Рашэнне было прынятае на пасяджэнні ўрада РФ яшчэ 17 кастрычніка, паведамляе прэс-служба ўраду.

Расейскі ўрад таксама ўпаўнаважыў МУС і Міністэрства асветы вызначыць крытэрыі прызнання замежнікаў носьбітамі расейскай мовы. Адпаведны праект закона ўрад даручыў унесці на разгляд у Дзярждуму.

На сённяшні дзень носьбітамі расейскай мовы могуць быць прызнаныя тыя, хто валодае расейскай мовай, мае сваякоў, якія пастаянна пражываюць або раней пражывалі на тэрыторыі РФ або на тэрыторыі Расейскай імперыі ці СССР, у межах дзяржаўнай мяжы РФ і паспяхова пройдуць суразмоўе аб прызнанні замежнага грамадзяніна носьбітам расейскай мовы.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў