Кіраўнік Беларусі таксама з’яўляецца аматарам акунуцца ў хрышчэнскую купель. Але робіць ён гэта не так, як кіраўнік суседняй Расеі, паведамляе телеграм-канал «Пул Первого».
Паводле выдання, Аляксандр Лукашэнка акунаецца ў купель свята Вадохрышча штогод, але «без відэакамер, фотаапаратаў, помпы і пафасу». Не было выключэння і сёлета.
Пасля купелі кіраўнік Беларусі ходзіць у лазню.
Аматарам акунуцца ў палонку на Вадохрышча ёсць і прэзідэнт Расеі. Аднак робіць ён гэта, кажучы словамі «Пула Первого» з «помпай і пафасам».
Гэтак, у 2018 годзе Уладзімір Пуцін акунаўся пад прыцэламі фота- і відэакамер у манастыры на возеры Селігер.
МГ belsat.eu