Продкі лічылі, што кот можа задушыць чалавека ў сне

Кот у беларускай міфалогіі.

Кот задушыць Вас у сне. Не спіце! Пра гэта кажа беларуская міфалогія.

Opublikowany przez Белсат TV Sobota, 2 lutego 2019

Зараз гэта любімы персанаж сацыяльных сетак. А вось нашыя продкі ставіліся да катоў не надта станоўча. У чым была прычына? Разбіраўся Belsat.eu.

Нашыя продкі мелі багатую міфалогію і складаную сістэму вераванняў ды рытуалаў. Многія з іх тычыліся не толькі багоў ці міфічных істот, але і побытавых прадметаў ды з’яваў. У новай рубрыцы «Наша Міфалогія» «Белсат» распавядзе пра нечаканыя і цікавыя аспекты светаўяўлення беларусаў.

Нават такі звыклы для нас персанаж як кот, зʼяўляўся для нашых продкаў асаблівай істотай. Нярэдка ката ці котку асацыявалі з нячыстай, цёмнай сілай. У прыватнасці, лічылася, што менавіта ў ката можа ўвасабляцца чорт або вядзьмар. Беларусы, напрыклад, верылі, што калі на вяселлі чорны кот пяройдзе дарогу маладым, жыццё іх будзе цяжкім. Калі кот драў кіпцюрамі, лічылі, што будзе моцны вецер, а калі качаўся – дрэннае надворʼе.

Але ў многіх выпадках вобраз ката меў і станоўчае значэнне. Ён мог падарыць добры сон, або прадказаць вяселле ці прыезд гасцей, быў верным памочнікам гаспадару.

Belsat.eu

Hавiны