Праз каронавірус беларускім адвакатам рэкамендавалі кансультаваць кліентаў дыстанцыйна


Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц звярнуўся да адвакатаў з заклікам пераходзіць на кансультаванне кліентаў праз тэлефонную сувязь або мэсэнджары. Адпаведны зварот апублікаваны на сайце БРКА.

Віктар Чайчыц адзначае, што ва ўмовах пандэміі каронавірусу «неабходна абмежаваць міжнародныя і іншыя паездкі, выключыць наведванне масавых мерапрыемстваў і грамадскіх месцаў, а таксама, па магчымасці, абмежаваць наведвання ў следчых ізалятарах».

«Рэкамендуем вам са згоды кліента перайсці на дыстанцыйнае кансультаванне па тэлефоне ці ў мэсэнджары, з аплатай юрыдычнай дапамогі, прадстаўленай пры размовах, з дапамогай інтэрнат-рэсурсаў», – адзначаецца ў звароце кіраўнік БРК.

Чайчыц таксама звяртае ўвагу на тое, што ва ўмовах пандэміі могуць абвастрацца адносіны паміж грамадзянамі і суб’ектамі гаспадарання, у фізічных і юрыдычных асобаў узнікаюць цяжкасці пры выкананні прынятых на сябе абавязкаў. Таму кіраўнік БРКА нагадвае, што адвакат можа падказаць кліенту мірны спосаб вырашэння спрэчкі па-за судом, а таксама заклікае адвакатаў рэкамендаваць кліентам (калі гэта не тэрмінова) звяртацца за судовай абаронай «у больш спрыяльны перыяд».

Hавiны
Міністэрства юстыцыі рэкамендуе дыстанцыйныя формы зваротаў да натарыусаў
2020.03.27 09:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў