Праверка на дарогах у перадвыбарным тумане

Лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў выступіў з ініцыятывай праверкі якасці подпісаў, сабраных апазіцыйнымі палітычнымі партыямі за вылучэнне сваіх прэтэндэнтаў кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Даруйце грувасткую канструкцыю, што я ўжыў вышэй, але яно ўсё менавіта так пакуль і называецца. Збяруць подпісы, зарэгіструюцца кандыдатамі – нам будзе менш пісаць, а вам – прасцей чытаць.

Падобныя ініцыятывы з’яўляюцца ў розны час, але азначаюць тое ж самае: апазіцыйныя партыі не вераць адна адной. За плячыма занадта вялікі досвед узаемных падманаў, няякаснай працы, не даведзенай да канца супрацы. Нічога не зробіш: жыццё – працэс працяглы, палітычнае жыццё складаецца менавіта з падобных сумных прэцэдэнтаў.

Аб’ектыў
«Я веру ў тое, што выбар ёсць». Таццяна Караткевіч пачала выбарчую кампанію
2017.12.10 18:50

2010 год, калі з васьмі апазіцыйных кандыдатаў подпісы – і вось гэта наша апазіцыйная наменклатура дакладна ведае – маглі сабраць у лепшым выпадку двое, але зарэгістравалі ўсіх, – самы вядомы прэцэдэнт. Пры гэтым і самі кандыдаты, і начальнікі іх штабоў кляліся і бажыліся, што подпісы яны збіралі, сабралі, прычым подпісы былі «якаснымі». Бажыліся, заклікаючы ў сведкі тую самую спадарыню Ярмошыну, якую і да 2010 году, і пасля 2010 году шчыра абвінавачвалі ў арганізацыі масавых фальсіфікацыяў. Агулам, справа была зразумелай і ганебнай – асабліва, калі адзін з датычных да гэтага палітыкаў, якога асабіста я лічыў да таго часу вернікам, не пачырванеўшы, хлусіў мне ў вочы, пераконваючы, што – так, сабралі! А дакладна, яму сказалі, што сабралі, і гэты маленькі хлопчык з пятнаццацігадовым палітычным досведам і некалькімі «ходкамі» у месцы зняволення паверыў. Бог з ім, ён даруе.

У 2015 годзе сітуацыя была ўжо прынцыпова іншая. Не здолеўшы вылучыць адзінага кандыдата, апазіцыя вырашыла выкарыстоўваць вядомую ёй інфармацыю для дыскрэдытацыі апанентаў. «Кажы праўду, не сабрала!» – прыступілі яны не з нажом да горла, але з дыктафонамі ды запіснымі кніжкамі да спадарыні Караткевіч. Доказы, праўда, з’явіліся толькі пасля выбараў, калі адная з адказных асобаў штабу па яе вылучэнні ўголас сказала, што подпісы «маляваліся» – ды і тое, доказы былі вельмі зыбкімі. Але хапіла, каб не паддацца ціску заходніх донараў і не «згуртавацца» вакол дамы з падазроным палітычным асяроддзем (зразумела, што ваявалі не столькі з Караткевіч, колькі з Дзмітрыевым).

А цяпер мы вяртаемся ў 2010 год. Адзінага кандыдата не будзе. Будзе гонка палітычных нябожчыкаў, кожны з якіх будзе вырашаць сваю задачу. Адныя будуць дэклараваць праваліберальныя ідэі, другія – спрабаваць ажывіць згаслы брэнд партыі, трэція – проста дэманстраваць, якія яны разумныя і прыгожыя. Разлік той жа, што і ў 2010 годзе: не зарэгіструюць – пачнем крычаць пра пракляты рэжым, зарэгіструюць – папрэм без сораму і сумлення на выбарніка, спрабуючы пераканаць адзін аднаго, што наша ініцыятыўная група ў шэсцьсот асобаў, палова з якіх бамжы, а іншая працуе выключна за ганарар, ужо дакладна подпісы сабрала.

На гэтым фоне ініцыятыва таварыша Барысава (як я разумею, яго партыя кандыдата пакуль вылучаць не збіраецца) павінна засведчыць, што ёсць у апазіцыі прыстойныя людзі. Ды ёсць. Ад гэтага не нашмат лягчэй, праўда, але ёсць. Тэхналагічна ініцыятыва гэтая наўрад ці здзяйсняльная, пра што ў каментарах «Белорусскому партизану» сказаў вядомы беларускі партызан Сяргей Вазняк:

Такая камісія тэхнічна не будзе ў стане праверыць подпісы. Подпісы за кандыдата ў прэзідэнты здаюцца не ў штабы кандыдатаў, а ў 118 раённых выбарчых камісіяў. Таму такая грамадская камісія, па-першае, не зможа абысці ўсе гэтыя раённыя камісіі. Па-другое, падпісныя лісты ў гэтых камісіях ім ніхто не пакажа. Па-трэцяе, гэта яшчэ і незаконная ініцыятыва, бо ў падпісных лістах утрымліваюцца персанальныя дадзеныя асобаў, якія без іх згоды нельга перадаваць староннім асобам.

Усё гэта сапраўды так. Але таварыш Вазняк, крытыкуючы таварыша Барысава, ня дагаворвае. Усе ведаюць, што апазіцыйныя партыі і кандыдаты робяць копіі падпісных лістоў. І гэтыя вось копіі і дазваляюць пазней «маляваць» подпісы выбарнікаў, нават не абыходзячы іхныя дамы. У свой час, у нейкай цалкам дэмакратычнай партыі была дама – назавем яе спадарыняй Г., – якая папросту гандлявала такімі копіямі. І ўсе пра гэта ведалі і актыўна карысталіся яе паслугамі. Цяпер, верагодна, такая дама ёсць у кожнай колькі-небудзь палітычнай «канторы», што дазваляе штабам сур’ёзна «ашчаджаць» на выдатках.

Новости
«Она готова разговаривать»: Губаревич и Короткевич запостили фото с Ермошиной
2018.01.18 12:30

Гэта сумна, сябры мае. Вельмі сумна. Але менавіта сітуацыя выбараў – падобна «праверцы на дарогах» з вядомага фільма Аляксея Германа. Бярэш асобу, якую падазраюць у здрадзе, і ідзеш з ёй падрываць варожы эшалон. Ці забіваць ворагаў. Ці яшчэ што-небудзь. Зробіць – свой, не зробіць – атрымай, сволач, кулю. Так, сюжэт амаль з «У тумане» Васіля Быкава, проста фільм быў раней, як аповесць Юрыя Германа, бацькі рэжысёра, што сталася асноваю фільму. Ліслівая правакацыя Ігара Барысава – акурат спроба правесці такую ​​праверку. Толькі досвед паказвае: і ў Германа, і ў Быкава гінуць менавіта тыя, што правяраюць. А той, каго правяраюць, вымушаны дэ факта скончыць з сабой – проста таму, што інакш даказаць сваю невінаватасць ён не ў стане.

Жывіце доўга, спадары-таварышы апазіцыянеры. Баюся, галасаваць зноў будзе няма за каго: Някляеў гэтым разам не вылучаецца, а калі вылучыцца – ні подпісаў, ані касцей не збярэ.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў