Расейцы нанеслі ўдар па Балакліі: 10 чалавек атрымалі раненні


Удзень 25 красавіка расейская армія абстраляла горад Балаклія, што ў Харкаўскай вобласці.  

Мясцовыя ўлады паведамляюць, што акупанты ўдарылі ракетаю па чыгуначнаму вакзалу як раз у той момант, калі там спынілася электрычка «Харкаў–Ізюм».

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведаміў, што былі шпіталізаваныя 7 пацярпелых. Трое жанчын 37,47 і 60 гадоў, а таксама чацвёра мужчына 39, 49, 49 і 62 гадоў атрымалі выбуховыя траўмы рознай ступені цяжкасці.

Пазней Сынегубаў распавёў, што колькасць пацярпелых вырасла да 10 чалавек. 

Паводле «Суспільне», начальнік Балаклійскай гарадской адміністрацыі Віталь Карабанаў зазначыў, што ўсе параненыя – пасажыры электрычкі.

Рэпартаж
У Балакліі за час расейскай акупацыі сотні людзей зніклі без вестак
2022.09.13 14:07

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў